
У мужчынскім заліку пераможцам стаў беларус Тарас
Цялькоўскі. Ён распавёў, што з'яўляецца палітычным бежанцам з Беларусі і жыве ў
Польшчы па гуманітарнай візе.
Раней Цялькоўскі з'яўляўся членам юніёрскай зборнай Беларусі
па лёгкай атлетыцы, выйграваў юнацкія першынствы краіны на дыстанцыі 5000
метраў. Пазней ён стаў пастарам евангельскай царквы ў Мінску і адзначыўся тым,
што прабег 500 км за пяць дзён у гонар 500-годдзя выдання Бібліі Францыска
Скарыны ў 2017 годзе.
Пасля перамогі ў забегу Канстытуцыі Цялькоўскі напісаў у
Instagram: «Прысвячаю гэтую маленькую перамогу народам Беларусі і Украіны, якія
мужна супрацьстаяць крывавым дыктатарам».
Нагадаем, удзельнікі з Беларусі дапускаліся да забегу толькі
ў выпадку подпісу дакумента аб тым, што яны выступаюць супраць расейскай
агрэсіі ва Украіне, і толькі ў нейтральным статусе.