Пасля прапуцінскай правакацыі на Australian Open забаранілі дзяржаўныя сцягі Расіі і Беларусі

Тэніс — адзін з нешматлікіх відаў спорту, у якім спартсмены з Расіі і Беларусі зараз могуць выступаць на міжнародным узроўні. Выключэннем сталі толькі камандныя спаборніцтвы і асабістыя турніры ў Вялікабрытаніі і некаторых краінах Усходняй Еўропы.

ruefe7cf36282.jpg

Ледзь не адзінай умовай знаходжання расійцаў і беларусаў у туры стала тое, што яны выступаюць пад нейтральным сцягам.

Але менавіта расійскісцяг стаў прычынай скандалу ў першы дзень Australian Open.

У першым крузе расіянка Каміла Рахімава гуляла з украінкай Кацярынай Байндль. На трыбунах падчас матчу з'явілася група з чатырох мужчын, якія расцягнулі расійскі сцяг. Акрамя таго, адзін з іх сядзеў у футболцы Bosco і кепцы «Расія», а другі — у футболцы з напісам «маці Расія» на англійскай і выявай Пуціна.

Некаторыя аўстралійскія медыя паведамляюць, што з-за гэтага ўкраінскія заўзятары выклікалі ахову і паліцыю.

Акрамя таго, потым частка гэтай групы таксама са сцягам з'явілася на трыбунах цэнтральнага корта — Арэны Рода Лэйвера, — калі там вечарам гуляў расіец Данііл Мядзведзеў.

ruef9fea7f7bc.jpg

Пасля гэтага амбасадар Украіны ў Аўстраліі заклікаў арганізатараў строга прытрымлівацца прынцыпу «нейтральнага сцяга».

У выніку ў аўторак раніцай Tennis Australia забараніла гледачам прыносіць сцягі Расіі і Беларусі на тэрыторыю турніру. Арганізацыя выпусціла заяву: «Сцягі Расіі і Беларусі цяпер забароненыя. Першапачаткова мы дазвалялі заўзятарам іх праносіць, але забаранялі выкарыстоўваць, каб ствараць перашкоды. Учора меў месца інцыдэнт, калі размясцілі сцяг на трыбунах. Забарона ўступае ў сілу неадкладна. Мы працягнем працаваць з гульцамі і заўзятарамі, каб забяспечыць максімальна камфортнае асяроддзе для асалоды тэнісам».

Нагадем, некалькі дзён таму расійская ракета разбурыла шматпавярховы дом у Дняпры, у выніку чаго загінулі дзясяткі чалавек, у тым ліку дзеці. У гэтым кантэксце адзін з карыстальнікаў партала Sports.ru задаецца пытаннем: «Якую мэту пераследваў заўзятар у футболцы з Пуціным і надпісам «маці Расія» прыйшоўшы на гульню праз дзень пасля трагедыі ў Дняпры?».

Паводле sports.ru.