Паўабаронца БАТЭ Павел Няхайчык заявіў, што завяршыў кар'еру

Паўабаронца БАТЭ Павел Няхайчык заявіў, што завяршыў кар'еру, паведамляе клубная прэс-служба.

nehai.jpg

Няхайчык — ураджэнец Мінска. Пачынаў гуляць у БАТЭ (2005-2011). Ён быў у тым зорным складзе каманды, якая ўпершыню выйшла ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Пасля было маскоўскае «Дынама», кароткае вяртанне ў Барысаў (2013) і зноў Расія («Томь», «Арэнбург»). У 2017-2019 гадах Няхайчык гуляў у брэсцкім «Дынама», а пасля вярнуўся ў БАТЭ (згуляў 64 матчы, забіў 20 галоў). Агулам на рахунку паўабаронцы 255 афіцыйных паядынкаў за барысаўчан і 56 галоў, распавядае Еўрарадыё.

Цяпер яму 33 гады.

Павел Няхайчык быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі.