Расіі і Беларусі пагражае забарона на ўдзел у Алімпійскіх гульнях у 2024 годзе

Расіі і Беларусі пагражае забарона на ўдзел у Алімпійскіх гульнях у 2024 годзе ў Парыжы, заявіў Крэйг Рыдзі, член МАК і былы кіраўнік Сусветнага антыдопінгавага агенцтва.

ioc.jpg


Крэйг Рыдзі мяркуе, што ў Расіі і Беларусі мала шанцаў вярнуцца ў міжнародны спорт. Паводле яго, большасць спартсменаў з Расіі і Беларусі сутыкаюцца з тым, што яны не могуць удзельнічаць у спаборніцтвах, у якіх прадугледжана кваліфікацыя на АГ-2024, піша REFORM.by са спасылкай на The Guardian.

«Неабходна прыняць рашэнне аб тым, што адбудзецца з кожнай з гэтых дзвюх краін, і я мяркую, што агульнае меркаванне будзе заключацца ў тым, што яны не павінны праходзіць кваліфікацыю», — дадаў Рыдзі.

Нагадаем, у лютым 2022 года МАК рэкамендаваў спартовым федэрацыям не запрашаць беларускіх і расійскіх спартоўцаў на спаборніцтвы. Калі гэта немагчыма па арганізатарскіх або юрыдычных прычынах, МАК рэкамендаваў дапускаць спартсменаў або каманды з гэтых краін не ад імя РФ або Беларусі, а толькі ў нейтральным статусе.