Расследаванне парушэнняў Алімпійскай Хартыі ў дачыненні да Беларусі працягваецца

Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах заявіў, што арганізацыя сочыць за тым, каб правы спартсменаў Беларусі не парушаліся з-за іх палітычных поглядаў.

_114180649_gettyimages_1228274429_594x594.jpg


«За апошнія тыдні мы атрымалі шмат выклікаючых у нас трывогу лістоў ад спартсменаў і журналістаў аб магчымым палітычным умяшанні ў спорт НАК Беларусі і спартыўных федэрацый, якія ў яго ўваходзяць.

МАК 26 верасня адправіў ліст кіраўніку НАК Беларусі (Аляксандру Лукашэнку — заўв.), каб атрымаць запэўніванні ў тым, што беларускія спартсмены працягваюць падрыхтоўку да гульняў у Токіа і Пекіне, нягледзячы на іх жаданне выказаць стаўленне да тых няпростых падзей, якія адбываюцца ў краіне.

Вы ведаеце, што мы грамадская, недзяржаўная арганізацыя, наш мандат абмяжоўваецца спортам, мы не можам мяняць законы краін і кіраваць дзяржаўнымі органамі ў краінах. Але мы вельмі ўважліва сочым, каб НАК любой краіны паважаў прынцыпы Алімпійскі Хартыі, усе спартсмены маглі карыстацца правамі, якія ў ёй прапісаныя, і не дыскрымінаваліся за іх палітычныя погляды», — заявіў Бах.

Па яго словах, выканкам вырашыў, што працягне расследаванне ў дачыненні гэтай справы, каб пераканацца, што Алімпійская Хартыя не парушаецца.

«Выканкам павінен прымаць рашэнні, грунтуючыся на Алімпійскай Хартыі, якая даволі выразна рэгламентуе правілы. Калі будуць выяўленыя парушэнні Алімпійскай Хартыі, выканкам можа прыняць тыя ці іншыя санкцыі. Галоўнае для нас — абараніць інтарэсы спартсменаў», — сказаў Бах.

Паводле Беларускі Партызан