Спартоўцы, якія маўчаць, «заслугоўваюць таго, што з імі робяць чыноўнікі»

Усім спартоўцам знізілі выплаты па прэзідэнцкіх стыпендыях. «Тыя, хто маўчыць, усё гэта «хаваюць», груба кажучы, заслугоўваюць таго, што з імі робяць чыноўнікі», — выказаўся самбіст, чэмпіён свету і Еўропы Сцяпан Папоў наконт зніжэння стыпендый.

__bun_nn_20200909_8205_pb168.jpg


Сцяпан Папоў, чэмпіён свету і Еўропы, пераможца Першых Еўрапейскіх гульняў, пракаментаваў Tribuna.com інфармацыю пра тое, што міжведамасная камісія знізіла ўсім спартсменам выплаты па прэзідэнцкіх стыпендыях прыкладна на 20 працэнтаў.

— Сапраўды, гэта так. Але гэта тое, чаго я чакаў, калі шчыра. Усё да гэтага і ішло.

Спачатку спартсменам забаранілі хоць штосьці каментаваць, потым выкладваць відэа з падзеямі, што адбываюцца, у сваіх сацсетках. Затым кіраўніцтва забараніла нават лайкаць падобныя відэаролікі! Чыноўнікі не спыніліся і пачалі прэсаваць тых, хто раней выказваўся супраць гвалту. Астатнія спалохаліся і вырашылі маўчаць. І ў выніку яны атрымалі сваё.

Так, напрыклад, з гэтага часу пастаянна складаюцца графікі наведвання спартыўных цэнтраў, трэніровак, пішуцца дзённікі. Заняткі распісваюцца штохвілінна. Далей — болей. Здымаюцца стыпендыі, пачынаюць звальняць непажаданых людзей, таму што грошы ў краіне заканчваюцца, а спорт чыноўнікам не цікавы. Упэўнены, яны будуць павышаць планку вынікаў, і рабіць яе такой, каб потым былі дадатковыя прычыны скасаваць стыпендыі.

Я лічу, што тыя, хто маўчаць, усё гэта “хаваюць”, груба кажучы, заслугоўваюць таго, што з імі робяць чыноўнікі. І мы бачым, як прыбіраюць сапраўды разумных, падрыхтаваных, творчых людзей, кваліфікаваных трэнераў з каманд, а на іх месцы ставяць звычайных выканаўцаў, тых, хто абсалютна не прыдатны для гэтага месца.

Але нават тыя, каго прыбіраюць, усё роўна маўчаць. Чаму? Не ведаю. Але ў такім выпадку магу сказаць, што чалавек сам робіць свой выбар. Калі яны маўчаць, значыць, яны згодныя з тым, што робіцца ў краіне, яны за такую ўладу і такі падыход да спорту, — сказаў Папоў.