З Батумі не зраслося. Брэсцкае «Дынама» згуляе хатні матч еўракубкаў з чэшскай «Вікторыяй» у Ерэване
Зацверджана месца правядзення гульні ў адказ другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі канферэнцый УЕФА 2021/22 паміж «Дынама-Брэст» і «Вікторыяй» з Пльзеня. Намінальнай хатняй арэнай дынамаўцаў стане стадыён Ерэванскай футбольнай акадэміі, размешчаны ў сталіцы Арменіі, паведамляе прэс-служба брэсцкага клуба.
Матч пройдзе 29 ліпеня без прысутнасці гледачоў і пачнецца ў
19:00 па беларускім часе. Першая гульня супраць «Вікторыі» адбудзецца
22 ліпеня ў Пльзені.
Нагадаем, раней паведамлялася, што еўракубкавая сустрэча з
чэшскай камандай будзе праведзеная ў грузінскім горадзе Батумі. Па шэрагу
прычын арганізацыя матчаў у гэтай лакацыі не ўяўляецца магчымай, канстатуе прэс-служба.