У Беларусь прыедзе прэзідэнт Зімбабвэ
Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва на наступным тыдні плануе наведаць Беларусь. Як паведамляе herald.co.zw са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта Джорджа Чарамбу, запланаваны візіты Мнангагвы ў чатыры краіны — Расію, Беларусь, Азербайджан і Казахстан. Акрамя таго, ён мае намер прыняць удзел у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе (Швейцарыя).