Лукашэнка заявіў, што трагедыя ў Бучы — «псіхалагічная спецаперацыя Брытаніі»

Трагедыя ў Бучы — гэта «псіхалагічная спецаперацыя Брытаніі». З такой заявай Аляксандр Лукашэнка выступіў на прэс-канферэнцыі пасля перамоваў з Уладзімірам Пуціным, паведамляе «Еўрарадыё».

lpgwjq16490589458804_b.jpg

Ён паабяцаў, , што для цікаўных усе «адрасы, паролі, яўкі» паведаміць ФСБ. Таксама ён прапанаваў дапамогу беларускіх спецслужбаў з матэрыяламі па расследаванні.

Буча амаль увесь сакавік была занятая расійскімі войскамі. Пасля яе вызвалення стала вядома пра шматлікія забойствы мірных украінскіх грамадзян. Іх целы тыднямі ляжалі на вуліцах, што пацвердзілі спадарожнікавыя здымкі. Паводле папярэдніх звестак, расійскія вайскоўцы забілі больш за 300 жыхароў Бучы.