«Нібыта з-за сітуацыі ў Украіне». Рабочы «Пеленга» забіў інжынера свайго ж падраздзялення
У Мінску рабочы «Пеленга», якому за 50, забіў інжынера свайго ж падраздзялення. Усё здарылася ў непрацоўны час, і адна з магчымых прычын канфлікту — палітычная, распавядае найбуйнейшы беларускі партал (прызнаны «экстрэмісцкім»).
Загінуламу 26
гадоў. Ён працаваў інжынерам-тэхнолагам. Другі ўдзельнік канфлікту — рабочы, яму
за 50. Абодва яны супрацоўнікі аднаго падраздзялення.
— 7 красавіка
раніцай на завод прыязджалі следчыя, апытвалі людзей з гэтага падраздзялення.
Так мы і даведаліся, што здарылася, — распавялі супрацоўнікі «Пеленга». — Акрамя таго, у нас на прадпрыемстве ёсць свая сетка.
Сёмага раніцай там з'явіўся некралог маладому чалавеку, але потым яго прыбралі.
Нібыта гэта можа перашкодзіць следству.
Што менавіта
адбылося паміж мужчынамі калегі не ведаюць. Па адной з версій, 6 красавіка
інжынер-тэхнолаг і рабочы знаходзіліся разам і ў нейкі момант рабочы забіў інжынера.
— Нібыта паміж
імі паўстаў канфлікт з-за сітуацыі ў Украіне. Інжынер быў на баку Украіны,
рабочы — Расіі. Ці так гэта на самай справе, невядома, але пра гэта кажуць людзі
з розных падраздзяленняў, — распавядаюць калегі.
Аб тым, што гэтую
версію абмяркоўвалі на прадпрыемстве, паведаміла і іншая крыніца.
Сябры інжынера-тэхнолага казаць аб гэтай сітуацыі адмовіліся.
— Загінулы — добры і спакойны хлопец. У 2020-м ён быў з тых, хто падтрымліваў перамены і не хаваў сваіх поглядаў. Сур'ёзна захапляўся футболам. Нядаўна ў яго памёр бацька, было 40 дзён. Засталася адна мама, — распавёў знаёмы маладога чалавека.