СБУ затрымала украінскага дэпутата Шаўчэнку, які захапляецца Лукашэнкам. Ён спрабаваў уцячы у Польшчу

Чамусьці не ў Беларусь.

photo_2020_09_01_18_21_09.jpg

Пры спробе перасячэння мяжы з Польшчай Служба бяспекі Украіны затрымала народнага дэпутата Яўгена Шаўчэнку, піша «Украінская праўда».

Па дадзеных крыніцы, Шаўчэнку даставілі ў Кіеў.

Нагадаем, украінскім мужчынам ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў ва ўмовах ваеннага становішча забаронена пакідаць межы краіны.

Абраны ў парламент ад партыі «Слуга народа» Яўген Шаўчэнка стаў адыёзным дзякуючы сімпатызацыі рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Шаўчэнка 20 красавіка 2021 года самавольна лётаў у Мінск на сустрэчу Аляксандрам Лукашэнкам і нават заявіў, што Лукашэнку больш за траціна ўкраінцаў хацела б бачыць сваім прэзідэнтам.

23 мая, калі ў Беларусі пасадзілі самалёт «Ryanair» і затрымалі Рамана Пратасевіча, Шаўчэнка хваліў у сацсетках Лукашэнку.

24 мая фракцыя «Слуга народа» абвясціла аб рашэнні выключыць Шаўчэнка з свайго складу.