ДзяржСМІ будуць карміцца за кошт дырэктыўнага збору з рэкламадаўцаў
Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка падпісаў указ № 131 «Аб развіцці сродкаў масавай інфармацыі». Дакумент усталёўвае збор за размяшчэнне рэкламы, які будзе накіроўвацца на падтрымку дзяржаўных СМІ, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Указам усталёўваецца збор за размяшчэнне рэкламы ў памеры
10% пры размяшчэнні вонкавай рэкламы і рэкламы на транспарце, у іншых выпадках —
20% ад кошту паслуг па распаўсюджванні рэкламы. Збор будзе выплачвацца
рэкламадаўцамі і накіроўвацца на падтрымку дзяржаўных сродкаў масавай
інфармацыі.
Акрамя таго, змененая стаўка падатка на дабаўленую вартасць пры аказанні паслуг перадачы даных з 25 да 26%.
«Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння ўстойлівага
эканамічнага становішча нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, вытворчасці ў
неабходным аб'ёме якаснага беларускага кантэнту», — лічаць у прэс-службе
Лукашэнкі.
Паводле reform.news.