Біятланіст зборнай паказаў смецце на палігоне пад Барысавам. Кажа, усё засталося пасля вучэнняў вайскоўцаў
Кубак свету-2020/21 завяршыўся ў канцы сакавіка, а падрыхтоўчыя зборы да новага сезона зборная Беларусі пачне ў «Раўбічах» ужо ў першых чыслах мая, распавядае «Трыбуна». Так што большасць прадстаўнікоў каманды праводзяць адпачынак дома. Напрыклад, Максім Варабей адпачывае ў родным Барысаве — і менавіта на мясцовым палігоне біятланіст засняў горы смецця, якія, на яго думку, засталіся пасля ваенных вучэнняў.