«Не быць скотам!»: новы кліп дзіцячага хору «Мова Нанова»

Пасля поспеху роліка "Родны край" дзеткі заспявалі легендарны верш Янкі Купалы. 


Кліп “Родны край” на песню Сяргея Міхалка за тыдзень набраў больш за 20 тысяч праглядаў, а таксама быў змешчаны на афіцыйнай старонцы гурта BRUTTO!
Наступнай песняй, якую выканаў наш дзіцячы хор “Мова Нанова”, стала кампазіцыя “Не быць скотам” на верш Янкі Купалы і музыку Сяргея Міхалка. За аснову мы ўзялі непасрэдна песню “Ляпіса Трубяцкога”, фанаграма якой і падпяваюць дзеткі ў роліку. Аздобілі кліп здымкі класікаў беларускай літаратуры — Купалы, Геніюш, Гарэцкага, Барадуліна, Быкава…
У кліпе спяваюць: Рагнеда Адэля Гацак, Яраслава Аляксандрава, Маша Івановіч, Маша Бурэйка, Ліза Дзмітрачэнка, Каця Баранава, Даша Папаламава, Соня Шэўчык, Лера Шымановіч, Яраш Грынчанка, Адэля Тарасевiч, Мсціслаў Церашкоў, Кандрат Церашкоў, Ганна Казімера Церашкова, Антось Харлап, Ян Казімер Вішнеўскі.
Гітара: Уладзімір Пыльчанка.
Музычны кіраўнік запісу: Вольга Шэўчык.
Паводле movananova.by