
Падрабязнасці здзелкі невядомыя, аднак у ведамстве ўдакладняюць, што „перамовы па іх вызваленні вяліся на розных узроўнях”. Раней тэрарысты заяўлялі пра намеры абмену ваенных на сваіх затрыманых прыхільнікаў.
У бліжэйшы час чакаецца вызваленне лётчыцы Надзеі Саўчанка, якая ўваходзіла ў склад дабравольніцкага фармавання „Айдар”. Тэрарысты лічаць Саўчанку дасведчаным
снайперам. 18 чэрвеня батальён быў разбіты, патрапіўшы ў засаду баевікоў падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ў Луганскай вобласці. Паводле некаторых СМІ, у палон да баевікоў, трапілі восем
байцоў.
ДР, belsat.eu