Украіна. Помпавую станцыю, якая сілкуе вадой Данецк, зноў разбамбілі

Станцыя размешчана каля пасёлка Сямёнаўка Данецкай вобласці, паведамляе korrespondent.net.



Помпавая станцыя канала Сіверскі Данец-Данбас, што размешчана ў кіламетры ад пасёлка Сямёнаўка (Славянскага раёна Данецкай вобласці), трапіла пад чарговы абстрэл.

Здымкі на сваёй старонцы ў Facebook выклаў сакратар Данецкага гарадскога савета Сяргей Богачаў.

Раней паведамлялася, што рамонт вадаводаў канала Сіверскі Данец-Данбас завершаны. Станцыя трапіла пад абстрэл 10 чэрвеня, пасля чаго была спыненая праца часткі помпавых агрэгатаў. Пазней яе пачалі рамантаваць, а затым зноў абстралялі ў ходзе АТА.