11 гадоў таму Польшча ўступіла ў ЕС

Прэзідэнт Браніслаў Камароўскі перакананы, што Польшча здолела мудра выкарыстаць сяброўства у Еўрапейскім саюзе.



skacannyje_fajly7.jpg

11 гадоў таму Польшча далучылася да Еўрапейскага саюза. Цяпер яна знаходзіцца ў коле еўрапейскіх дзяржаў, якія хутчэй за ўсіх развіваюцца. За ўсе 11 гадоў сяброўства ў Еўрасаюзе польская эканоміка не зарэгістравала рэцэсіі.

Паводле ўзроўню росту ВУП Польшча апярэджвае сярэднія паказнікі ЕС — у 2014 годзе яе эканамічны рост склаў 3,3% ВУП, а сярэдні па ЕС — 1,3%. Павялічыўся таксама экспарт — 5,2% сёлета ў параўнанні з 2013 годам.

Палепшылася сітуацыя на рынку працы. Напрыканцы 2014 года ўзровень беспрацоўя склаў 11,5%, што на 1,9% менш, чым летась.

Адкрытыя еўрапейскія межы паўплывалі, аднак, на тое, што з Польшчы з 2004 году з'ехалі 1,3 мільёна палякаў. У апошні час, як адзначаюць эксперты, назіраецца хваля вяртанняў у Польшчу, хоць выязная таксама не сунялася.

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі на Еўрапейскім пікніку, прысвечаным 11-годдзю ўступлення Польшчы ў Еўрасаюз, адзначыў, што Польшча «здолела мудра выкарыстаць сяброўства ў ЕС».

www.radyjo.net