2 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень дзяржаўнага сцяга
2 траўня 1945 года салдаты Дывізіі імя Касцюшкі ўзнялі польскі сцяг над павержаным Берлінам.
2 траўня ў
Польшчы адзначаецца Дзень дзяржаўнага сцяга.
Дзень сцяга з’яўляецца самым маладым дзяржаўным святам Польшчы.
Гэтае свята было зацверджанае Сеймам Польшчы ў 2004 годзе. Асноўнай яго мэтай, на думку парламентараў, мае быць распаўсюджванне ведаў пра польскую ідэнтычнасці і нацыянальныя сімвалы.
Выбар дня не быў выпадковым і мае глыбокае гістарычныя абгрунтаванне. 2 траўня 1945 года, салдаты 1-й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі ўзнеслі польскі сцяг над Берлінам.
Акрамя таго, у часы камуністычнай Польшчы ўлада забараняла вывешваць нацыянальныя сцягі ў дзень 2 траўня. Гэта было звязана з тым, што ўлада асцерагалася праяўлення грамадзянскай актыўнасці напярэдадні забароненага ў тыя часы Дня Канстытуцыі.
Таксама 2 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень палякаў свету.