Прэзідэнт Польшчы збіраецца правесці канстытуцыйны рэферэндум

«Я абвяшчаю аб правядзенні кансультацыйнага рэфэрэндуму ў пытанні зацвярджэння новай канстытуцыі».



PAP/Rafał Guz

PAP/Rafał Guz

Падчас урачыстасцяў з нагоды Дня Канстытуцыі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда абвясціў, што ён намераны звярнуцца ў Сенат краіны, з прапановай правесці канстытуцыйны рэферэндум сёлета 10—11 лістапада.

— Хачу, каб гэтыя змены мы ажыццявілі разам, — звярнуўся прэзідэнт да прысутных на ўрачыстасці. — Мы павіны давяраць людзям, мець упэўненасць у мудрасці і адказнасці народу за лёс сваёй краіны. Я абвяшчаю аб правядзенні кансультацыйнага рэферэндуму ў пытанні зацвярджэння новай канстытуцыі. Адпаведныя прапановы будуць перададзеныя ў Сенат, — паведаміў прэзідэнт Дуда.

Спасылаючыся на Канстытуцыю 3 мая 1791 года, прэзідэнт падкрэсліў, што прыняцце гэтай канстытуцыі стала праўным прарывам у гісторыі Польшчы. Аднак гэтая канстытуцыя не змагла змяніць ход польскай гісторыі, заканадаўчы акт стаў выключна тастаментам Рэчы Паспалітай, перакананы прэзідэнт Польшчы.

Дзеючая Канстытуцыя была зацверджаная Нацыянальным сходам Польшчы 2 красавіка 1997 года.

 www.radyjo.net