33% расіян упэўненыя, што Расія выйграе вайну з ЗША
Большасць расіян мяркуе, што ў такой вайне не можа быць пераможцы.

Расійскія сацыёлагі высветлілі адносіны жыхароў Расіі да ЗША. Паводле вынікаў апытання, праведзенага "Левада-цэнтрам", 59% апытаных бачаць пагрозу з боку Злучаных Штатаў, не бачаць яе толькі 32% (восем гадоў таму лічбы былі наступныя: 47% і 42%). Кожны другі апытаны (48%) успрымае ЗША як нейкі стрымліваючы бар'ер для развіцця расійскай дзяржавы.
31% апытаных баяцца магчымай вайсковай агрэсіі з боку Вашынгтона і акупацыі Расіі (у 2007-м — 21%). 33% расіян лічаць, што калі распачнецца вайна з ЗША, дык Расія пераможа. У перамогу ЗША вераць 5% апытаных. Толькі кожны чацвёрты лічыць, што Расія можа першай ужыць ядзерную зброю ў вайне з ЗША. Кожны другі расіянін (52%) перакананы, што ў гэтай вайне не можа быць пераможцы, паведамляе газета "Известия".

Фота: ria.ru, AFP