66-ю гадавіну антыкамуністычнага паўстання адзначаюць у Германіі
Паводле звестак Нямецкага федэральнага цэнтру палітычнай адукацыі, у выніку падаўлення народных пратэстаў у чэрвені 1953 года загінула як мінімум 55 чалавек.
Помнік ахвярам берлінскага паўстання 1953 года. Фота PAP/EPA/JENS SCHLUETER
17 чэрвеня — 66-я гадавіна выбуху
першага народнага паўстання супраць камуністычнага рэжыму ў ГДР. У гэты дзень у
1953 годзе больш чым у 700 гарадах і мястэчках Усходняй Германіі прайшлі
стыхійныя маніфестацыі і забастоўкі.
Галоўныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, праходзяць Берліне, у іх прымае ўдзел міністр унутраных спраў Германіі Хорст Зеехофер і бургамістр Берліна Міхаэль Мюлер. Палітыкі ўскладаюць кветкі пад помнік ахвярам бунту 17-га чэрвеня.
Таксама запланаваная сустрэча са сведкамі тых крывавых падзей.
У сярэдзіне чэрвеня 1953 года больш за 1 мільён немцаў вышлі на вуліцы гарадоў ГДР, пратэстуючы супраць камуністычнай улады. Бунт быў падаўлены сіламі савецкіх дывізій, размешчаных ва ўсходнім Берліне.
Паводле звестак Нямецкага федэральнага цэнтру палітычнай адукацыі, у выніку падаўлення народных пратэстаў у чэрвені 1953 года загінула як мінімум 55 чалавек.
Паводле www.radyjo.net