81-гадовы Раўль Кастра пераабраны прэзідэнтам Кубы
Нацыянальная асамблея Кубы ў нядзелю пераабрала 81-гадовага Раўля Кастра прэзідэнтам (кіраўніком дзяржаўнай рады і ўраду) краіны.

“Гэты тэрмін будзе для мяне апошнім”, — заявіў брат Фідэля Кастра ў звароце да парламенту Кубы.
Нацыянальная асамблея таксама зацвердзіла 52-гадовага Мігеля Дыяс-Канэля першым віцэ-прэзідэнтам, і менавіта ён узначаліць краіну, калі Раўль Кастра будзе не ў стане заставацца на пасадзе
прэзідэнта да 2018 года.
У пасяджэнні Нацыянальнай асамблеі браў удзел Фідэль Кастра, які рэдка паказваецца на публіцы.