Аўстрыя. Эколагі ўзялі Вену
Галоўным пераможцамі на выбарах у мэрыю сталіцы Аўстрыі была Свабодная партыя Аўстрыі (FPO), якая атрымала 25 працэнтаў галасоў. Аднак ва ўрад партыя не трапіла, паколькі ісці з імі ў кааліцыю маглі выключна кансерватары з Народнай партыі, якія атрымалі толькі 14 працэнтаў. Усё залежала ад сацыял-дэмакратаў (44 працэнты). У выніку ружовыя зрабілі стаўку на Зялёных (12 працэнтаў), якія ўпершыню ў гісторыі прарваліся ў кіраўніцтва горада дзякуючы лідэру эколагаў Марыі Васілякоў (Maria Vassilakou). Цяпер яна будзе віцэ-мэрам.
Галоўным пераможцамі на выбарах у мэрыю сталіцы Аўстрыі была Свабодная партыя Аўстрыі (FPO), якая атрымала 25 працэнтаў галасоў. Аднак ва ўрад партыя не трапіла, паколькі ісці з імі ў кааліцыю
маглі выключна кансерватары з Народнай партыі, якія атрымалі толькі 14 працэнтаў. Усё залежала ад сацыял-дэмакратаў (44 працэнты). У выніку ружовыя зрабілі стаўку на Зялёных (12 працэнтаў), якія
ўпершыню ў гісторыі прарваліся ў кіраўніцтва горада дзякуючы лідэру эколагаў Марыі Васілякоў (Maria Vassilakou). Цяпер яна будзе віцэ-мэрам. На першай прэс-канферэнцыі Марыя і мэр Вены Міхаэль Хаўпль
прапанавалі сваю праграму, якая ўтрымлівае шмат экалагічных рэчаў. Так, Марыя абяцае на 33 працэнты скараціць колькасць прыватных аўтамабіляў ў горадзе за кошт развіцця публічнага транспарту і
ўвядзення падаткаў на машыны, якія едуць праз гістарычны цэнтр.
Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)