Афганістан: Талібы заявілі аб узяцці Кандагара, другога па велічыні горада краіны
Баевікі тэрарыстычнага руху «Талібан» абвесцілі аб захопе горада Кандагар. Раней у сераду быў захоплены стратэгічна важны горад Газні, які знаходзіцца на галоўнай аўтамагістралі Кабул — Кандагар, якая злучае апорныя пункты на поўдні са сталіцай.
Захоп горада не пацверджаны незалежнымі крыніцамі, аднак у
сацсетках з'явіліся ролікі з байцамі «Талібану» на яго вуліцах, распавядае bbc.com.
Захоп Кандагара быў бы стратэгічнай перамогай для «Талібану». Наступ ісламістаў працягвае набіраць абароты. Таксама
сёння баі ідуць у іншым буйным горадзе, Гераце, які ўжо некалькі дзён
знаходзіцца на аблогавым становішчы.
Раней Талібы захапілі большую частку горада Газні,
афганскімі сіламі бяспекі кантралюецца толькі паліцэйская база на ўскраіне
горада.
Захоп новых правінцый адбываецца на фоне паступовага вываду
войскаў ЗША з Афганістана.
Учора ў Кандагары ішлі жорсткія баі, а талібы сцвярджалі,
што захапілі гарадскую турму, але пацверджанняў гэтаму няма.
У паўднёвым горадзе Лашкаргах, сталіцы правінцыі Гільменд,
баевікі захапілі штаб-кватэру паліцыі.
Паводле звестак ААН, за апошні месяц у Афганістане было
забіта больш за 1000 мірных жыхароў.
Літаральна на гэтым тыдні тысячы людзей з паўночных правінцый сталі змушанымі перасяленцамі, накіроўваючыся ў Кабул ў пошуках бяспекі.