Афганістан папрасіў Расію пачаць пастаўкі ўзбраення
Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані просіць Маскву аб пастаўках артылерыі, стралковай зброі і верталётаў Мі-35. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на афганскіх і расійскіх афіцыйных асоб.
Фота poedy.ru
Па інфармацыі выдання, гэты крок звязаны з тым, што ЗША і іх саюзнікі адклікалі вялікую частку сваіх вайскоўцаў з Афганістана і скарацілі фінансавую падтрымку.У 2010–2011 гг. кантынгент налічваў каля 100 тысяч вайскоўцаў, зараз іх застаецца 10 тысяч.
"Расія скарыстаецца магчымасцю", — заявіла амерыканская афіцыйная асоба.
Выданне адзначае, што расейская зацікаўленасць у аказанні дапамогі Афганістану можа адлюстроўваць асцярогі Масквы наконт таго, што пагаршэнне сітуацыі з бяспекай у Афганістане можа дэстабілізаваць Цэнтральную Азію.