Акцыя пратэсту ў Батумі ў адказ на прысуды па «справе Ціханоўскага» (фота, відэа)

Увечары 14 снежня прадстаўнікі беларускай дыяспары Батумі сабраліся на стыхійны пікет, пратэстуючы супраць агучаных у Беларусі лютых прысудаў  Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву, Уладзіміру Цыгановічу і Дзмітрыю Папову. 

photo_2021_12_14_17_28_57_logo.jpg


Заклік быў абвешчаны менш чым за 2 гадзіны. «Мы не можам чакаць прыдатнага дня і часу», — кажа адзін з удзельнікаў акцыі.

photo_2021_12_14_17_23_09_logo.jpg


Людзі, якія выйшлі на акцыю, самі зведалі палітычны пераслед і праз яго былі вымушаны пакінуць краіну. Але апошнія падзеі іх абурылі: «Што тут казаць? У нас няма словаў!» — гэты адказ прагучаў адразу з некалькіх бакоў.
«Яны сядзяць за вашу і нашу свабоду!» — кажуць удзельнікі акцыі і ўзгадваюць знакамітыя словы Сяргея Ціханоўскага, якія ён сказаў праз год пасля арышту: «Я буду сядзець столькі, колькі дазволіць народ».