Акцыю супраць рэпрэсій ў Беларусі правялі ў Нью-Ёрку (фота,відэа)
У пятніцу, 24 сакавіка прайшла акцыя каля кансуляту РБ ў Нью-Ёрку. Яе ініцыятарамі былі беларусы Флорыды.

Пад час акцыі гучалі
прамовы з пратэстам супраць абсурднага антычалавечага падатку на
беспрацоўе і супраць рэпрэсіяў і тэрору ў Беларусі; заклікі вызваліць
арыштаваных пад час пратэстаў у Беларусі, выказвалася
салідарнасць з пратэстуючымі ў гарадах і мястэчках Беларусі.

Ініцыятарамі акцыі былі беларусы Флорыды, якія праз Фэйсбук прапанавалі
гэтую акцыю.

Нягледзячы на працоўны дзень, удзел у мітынгу ўзялі больш
за 50 чалавек, некаторыя з іх прыбылі з Маямі і іншых мясцінаў
Флорыды, з Філадэльфіі й Нью-Джэрсі. Беларусы Нью-Ёрка і ваколіцаў
збяруцца на яшчэ адзін мітынг 26 сакавіка а 3-й гадзіне на Юніон-сквер,
каля помніка Джорджу Вашынгтону, каб прыцягнуць увагу да Беларусі сярод амэрыканцаў.