Аляксею Навальнаму прысудзілі 3,5 года ў калоніі агульнага рэжыма
Сіманаўскі суд Масквы 2 лютага прыняў рашэнне замяніць умоўны тэрмін Аляксея Навальнага, які ён атрымаў па адной з крымінальных спраў у 2014 годзе, рэальным — 3,5 года калоніі агульнага рэжыму. З улікам хатняга арышту, які ўжо адбыў Навальны, яму трэба будзе правесці за кратамі 2,8 года.
На гэтым настойвала Федэральная служба выканання пакаранняў РФ, яе хадайніцтва падтрымала пракуратура. Пры гэтым абарона Навальнага патрабавала скасаваць прашэнне ФСВП.
Суддзя абвясціла, што апазіцыянера павінны адправіць у калонію агульнага рэжыму. Да ўступлення прысуду ў сілу ён будзе знаходзіцца пад вартай.
Таксама суд улічыў хатні арышт, пад якім знаходзіўся палітык каля года. Такім чынам, ён правядзе ў зняволенні 2,8 года.
Рашэнне суда можа быць абскарджана, і абарона палітыка заявіла, што будзе гэта рабіць.
Сам палітык падчас пасяджэння суда выступіў з прамовай, у якой назваў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна "атрутнікам сподняга". Ён таксама нагадаў, што яго судзілі па справе, якую Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў сфабрыкаванай.
Падчас пасяджэння пад будынкам суда праходзіў мітынг прыхільнікаў апазіцыянера, на якім затрымалі больш за 300 чалавек.
Навальнага двойчы прысуджалі да ўмоўнага пазбаўлення волі па справах "Іў Рашэ" — у 2014 годзе да 3,5 гадоў і "Кіраўлеса" — у 2017 годзе да пяці гадоў.
Пасля абвяшчэння прысуду штаб Навальнага заклікаў людзей выходзіць на акцыю пратэста на Манежную плошчу.