Аляксею Венядзіктаву падкінулі свіную галаву, а на дзверы наляпілі герб Украіны з надпісам «яўрэйская свіння»
Журналіст, былы галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў паведаміў, што да яго кватэры падкінулі свіную галаву.

Венядзіктаў апублікаваў фатаграфію дзвярэй, каля
якіх ляжыць свіная галава з парыком, а на саміх дзвярах бачная налепка з гербам
Украіны і надпісам judensau (у перакладзе — яўрэйская свіння).
«Яны вырашылі запалохаць мяне і маю сям'ю? Мяне, якога дудаеўскія баевікі вадзілі на расстрэл?» — напісаў Венядзіктаў.
Пазней былы галоўрэд радыёстанцыі паведаміў, што з дапамогай відэазапісу спецыялісты дапамаглі яму ўбачыць зламысніка. Выявілася, што свіную галаву з антысеміцкай налепкай да яго дзвярэй прынёс мужчына ва ўніформе дастаўшчыка піцы. Пры гэтым ніхто з суседзяў Адяксея Венядзіктава піцу ў гэты дзень не замаўляў.

З пачатку вайны ва Украіне ў Расіі пад выглядам распаўсюджвання ілжывай інфармацыі аб дзеяннях расійскіх вайскоўцаў заблакавалі дзясяткі сайтаў незалежных СМІ, у тым ліку «Эхо Москвы» і тэлеканал «Дождь», якія пасля гэтага спынілі працу.