Амаль палова ўкраінцаў падтрымлівае візавы рэжым з Расіяй
З мая па верасень 2017 года колькасць людзей ва Украіне, якія лічаць, што адносіны з Расіяй павінны быць з зачыненымі межамі, візамі, мытнямі, вырасла з 43% да 49%. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага ў маі Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі (КМІС).
Па дадзеных апытання "Левада-цэнтра", у РФ у параўнанні з маем 2017 года адносіны да закрыцця межаў і мытняў з Украінай амаль не змяніліся (было 35%, стала 34%), адзначае gordonua.com.
Сацыялагічнае апытанне КМІС праводзілася з 16 верасня да 1 кастрычніка 2017 года метадам асабістага інтэрв'ю на ўсёй тэрыторыі Украіны, акрамя Крыму і акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей. Апытана 2040 рэспандэнтаў. Статыстычная хібнасць не перавышае 3,3%.
"Левада-цэнтр" праводзіў апытанне сярод 1602 жыхароў Расіі 15-19 верасня 2017 года. Максімальная хібнасць — 3,4%.
30 жніўня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўвёў у дзеянне рашэнне Савета нацбяспекі і абароны Украіны аб узмацненні кантролю за ўездам / выездам ва Украіну іншаземцаў і асоб без грамадзянства з краін, якія прадстаўляюць пагрозу для краіны. Кабінет Міністраў унёс Расію ў спіс дзяржаў міграцыйнай рызыкі.Новы парадак ўезду, які прадугледжвае ўвядзенне біяметрычнага кантролю на мяжы, запрацуе з 1 студзеня 2018 года.
1 верасня спікер Дзяржаўнай памежнай службы Алег Слабадзян заявіў, што расіяне, якія прыязджаюць ва Украіну, павінны будуць не толькі праходзіць біяметрычны кантроль на мяжы, але і рэгістравацца перад уездам у краіну.
З сакавіка 2015 года расіяне могуць уязджаць на тэрыторыю Украіны толькі па замежпаспартах, украінцы па-ранейшаму могуць ездзіць у Расію па ўнутраным пашпарце.