Андрэй Макарэвіч: наш народ рыхтуюць да вайны

Вядомы расійскі музыка Андрэй Макарэвіч лічыць, што расійскі народ рыхтуюць да вайны — "топорно и безжалостно".



andrejus_makarevicius_65591954.jpg

Пра гэта ён напісаў у сацыяльнай сетцы.

"На некалькі дзён пакідаю родную краіну (па розных справах, у любым кірунку). Гэтых двух-трох дзён дастаткова, каб адчуць, што ўвесь свет, нягледзячы на ўсялякія крызісы, жыве інакш — усміхаецца, спакойна працуе, любіць... Прыязджаю дадому, перад сном пракручваю галоўныя ТБ-праграмы — секунд дзесяць: першая сусветная, другая сусветная, Украіна, камуфляж, дзяжурна плачуць жанчыны, біятлон, але чамусьці на танках...

Наш народ рыхтуюць да вайны — тапорна і бязлітасна. Мой бацька распавядаў мне: у 1939 (ён заканчваў школу) усе ведалі, што будзе вайна — праўда, кароткая, пераможная і на чужой тэрыторыі. Роўна так усё і выйшла — калі хто памятае. Госпадзе, гэта калі-небудзь скончыцца?" — пытаецца музыкант.

"І яшчэ — растлумачце мне, ідыёту: калі нафта таннее, то ў любой краіне свету, якая прадае яе, таннее і бензін — бо яго з яе і робяць. У нас — даражэе. Як так?" — не разумее Макарэвіч.

ru.delfi.lt