Ангела Меркель адмовіцца ад старшынства ў ХДС

Гэта наступства паразы партыі на мясцовых выбарах у Гесэне.



Фота www.dw.com

Фота www.dw.com

Ангела Меркель заявіла, што не будзе змагацца за перавыбары на пасаду кіраўніка „Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі”. Яна запэўніла, што цяперашні тэрмін паўнамоцтваў, які заканчваецца ў 2021 годзе, будзе яе апошнім.

Ва ўчарашніх мясцовых выбарах у Гесэне „Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі”, які ачольвае Ангела Мэркель, атрымаў цяжкую паразу. Вынік партыі з’яўляецца найгоршым з 1966 года.

Хрысціянскія дэмакраты атрымалі 27% галасоў, Зялёныя — 20%. Хоць, гэта, хутчэй за ўсё, дазволіць захаваць цяперашні мясцовы кааліцыйны ўрад ХДС—Зялёныя, то каментатары не сумняваюцца, што гэта толькі адтэрміноўка краху Ангелы Меркель.

www.radyjo.net