Ангела Меркель: Германія павысіць выдаткі на армію
«Бундэсвер патрабуе інвэстыцый, перш за ўсё ў сродкі кібербяспекі і вядзення кібервайны», — заявіла бундэсканцлер.
PAP/EPA/CARSTEN KOALL
На сустрэчы
з прэм’ерамі Чэхіі і Славакіі, якая адбылася ў панядзелак у Берліне, канцлер Германіі
Ангела Меркель заявіла, што яе краіна цвёрда намераная павысіць выдаткі на
абарону. Таксама Ангела Меркель заклікала цэнтральнаеўрапейскія краіны праявіць
салідарнасць у вырашэнні праблемы ўцекачоў.
Канцлер Нямеччына на сустрэчы з прэм’ерам Чэхіі Багуславам Саботкам і Славакіі Робертам Фіца заявіла, што ў нямецкім урадзе пануе згода ў пытанні павелічэння выдаткаў на армію. Да 2024 году Берлін павысіць долю абаронных выдаткаў да 2% ВУП — гэта значыць да 70 мільярдаў еўра ў год. Пакуль Германія выдае на войска 1,2% ВУП. «Бундэсвер патрабуе інвестыцый, перш за ўсё ў сродкі кібербяспекі і вядзення кібервайны», — заявіла Ангела Меркель.
Таксама Ангела Меркель заклікала кіраўнікоў урадаў Чэхіі і Славакіі праявіць большую салідарнасць у пытанні барацьбы з міграцыйным крызісам. Меры, якія Еўрасаюз павінен прымаць для вырашэння міграцыйнай праблемы — гэта прыняцце ўцекачоў, абарона знешніх межаў Еўрасаюза, барацьба з прычынамі міграцыі і барацьба з нелегальнай міграцыяй.
У верасні 2015 года Еўрапейскі саюз прыняў праграму перамяшчэння 160 тысяч імігрантаў з Грэцыі і Італіі ў іншыя еўрапейскія дзяржавы. Супраць перасялення мігрантаў выступілі краіны Вышаградскай групы — Польшча, Венгрыя, Чэхія і Славакія.