Аргенціна. Новая вайна за Мальвіны

Афіцыйны Буэнас-Айрэс рэзка раскрытыкаваў намер брытанскага ўраду пачаць здабычу нафты на поўначы архіпелагу Мальвіны (брытанская версія назвы Фальклендскіх астравоў). Мальвіны (Фалькленды) — калонія Вялікабрытаніі, хаця Аргенціна лічыць іх часткай сваёй тэрыторыі. Спрэчка прывяла да сапраўднай вайны ў пачатку 1980-х. Аргенціна прайграла, што, дарэчы, спрыяла падзенню тагачаснай вайсковай дыктатуры. Аднак праблема Мальвінаў засталася. Аргенціна ўважліва сочыць за тым, што адбываецца на астравах. І, натуральна, МЗС краіны не прайшоў міма рашэння пачаць здабычу карысных выкапняў.

Афіцыйны Буэнас-Айрэс рэзка раскрытыкаваў намер брытанскага ўраду пачаць здабычу нафты на поўначы архіпелагу Мальвіны (брытанская версія назвы Фальклендскіх астравоў). Мальвіны (Фалькленды) — калонія Вялікабрытаніі, хаця Аргенціна лічыць іх часткай сваёй тэрыторыі. Спрэчка прывяла да сапраўднай вайны ў пачатку 1980-х. Аргенціна прайграла, што, дарэчы, спрыяла падзенню тагачаснай вайсковай дыктатуры. Аднак праблема Мальвінаў засталася. Аргенціна ўважліва сочыць за тым, што адбываецца на астравах. І, натуральна, МЗС краіны не прайшоў міма рашэння пачаць здабычу карысных выкапняў. У Лондан ужо адбілі ноту пратэсту супраць «эксплуатацыі нашых рэсурсаў», звярнуліся са скаргай у ААН. Адначасова праз моцную італьянскую дыяспару ў Аргенціне Буэнас-Айрэс спрабуе ціснуць на Рым, каб той таксама асудзіў палітку Аб’яднанага Каралеўства. Лондан пакуль маўчыць. Між тым, спецыялісты кажуць, што, хутчэй за ўсё, у рамках адказу брытанцы адмовяцца ад вываду сваёй васковай базы на астравах (планавалася зрабіць перавод у гэтым годзе).
Па матэрыялах «El Publico» (Іспанія)