Арменія і Азербайджан заяўляюць пра абвастрэнне сітуацыі ў Карабаху
Міністэрства абароны Азербайджана і Арменіі паведамілі аб рэзкім пагаршэнні сітуацыі ў зоне карабахскага канфлікту ў ноч з 1 на 2 красавіка.
![maps123046e_view1.jpg maps123046e_view1.jpg](/img/v1/news/full/maps123046e_view1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мінабароны Азербайджана заяўляе, у прыватнасці, аб абстрэлах з боку ўзброеных сіл Арменіі.
У сваю чаргу, армянскае ваеннае ведамства паведаміла пра наступальныя дзеянні з азербайджанскага боку. Прэс-сакратар міністра абароны Арменіі таксама паведаміў, што армянскія ўзброеныя сілы
перайшлі ў контрнаступленне па шэрагу напрамкаў зоны карабахскага канфлікту.
Паведамляецца аб загінулых з абодвух бакоў.
Прэс-сакратар абароннага ведамства Азербайджана заявіў, што ў бліжэйшы час будзе зроблена афіцыйная заява аб сітуацыі на лініі судакранання бакоў.
Канфлікт паміж Азербайджанам і Арменіяй пачаўся з-за Нагорнага Карабаха ў 1988 годзе, калі населеная пераважна армянамі Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць заявіла аб выхадзе з
Азербайджанскай ССР.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі