Армяне бягуць з Нагорнага Карабаха — і спальваюць свае дамы
Нягледзячы на тое, што 10 лістапада канфлікт у Нагорным Карабаху быў спынены, на тэрыторыі рэгіёну гараць дамы. Людзі пакідаюць сваё жыллё і з'язджаюць, спальваючы тое, што не могуць узяць з сабой, каб нічога не дасталася азербайджанцам, паведамляе onliner.by.
Усё адбываецца ў паўночна-заходніх раёнах Нагорнага Карабаха. Па іх едуць людзі і вязуць з сабой маёмасць і хатніх жывёл. У раёнах, якія павінны перайсці Азербайджану па трохбаковай дамове, людзі разбіраюць на часткі крамы, дамы і падстанцыі.
А вось як цяпер выглядаюць супрацоўнікі МУС Азербайджана і расейскія міратворцы на ўездзе ў Шушу.
У той жа час у Ерэване адбываецца масавая акцыя пратэсту з патрабаваннем адстаўкі прэм'ера.
Нагадаем, 44-дзённы канфлікт быў спынены ў ноч на 10 лістапада. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісалі пагадненне аб спыненні вайны ў Нагорным Карабаху. Згодна з гэтым пагадненнем, армянскі бок губляе значныя тэрыторыі Нагорнага Карабаху і ўсе акупаваныя раёны вакол яго. Амаль 2 тысячы расійскіх салдат будуць стаяць уздоўж лініі судакранання і Лачынскага калідора.
Паводле Таццяна Ашуркевіч, onliner.by