Армянская апазіцыя пайшла шляхам Махатмы Гандзі

Лідар армянскай апазіцыйнай партыі «Грамадзянская дамова», дэпутат парламента ад блока «Елк» Нікол Пашынян вырашыў пайсці шляхам Махатмы Гандзі, які, як вядома, паспяхова мабілізаваў індусаў на антыкаланіяльную барацьбу падчас сваіх пешых паходаў па краіне.

Иницыятыва «#мой шаг»: Нікол Пашынян і яго каманда. Фота www.aysor.am

Иницыятыва «#мой шаг»: Нікол Пашынян і яго каманда. Фота www.aysor.am

Пашынян вырашыў адправіцца ў вялікі паход. Апазіцыянер з гуртком аднадумцаў мае намер абыйсці ўсе рэгіёны Арменіі, наведаць найбольш буйныя населеныя пункты і ў працэсе маршу павялічыць колькасць удзельнікаў акцыі. На думку Пашыняна, за кошт пешага маршу можна не даць цяперашняму прэзідэнту Сержу Саргсяну працягнуць праўленне краінай на пасадзе прэм’ер-міністра.

Нагадаем, што 9 красавіка заканчваюцца паўнамоцтвы Саргсяна на высокай дзяржаўнай пасадзе. Новы прэзідэнт, згодна з новай рэдакцыяй Канстытуцыі, мае выключна прадстаўнічыя функцыі. Аднак у яго кампетэнцыі, пагадзіцца ці не з прапанаванай парламентам кандыдатурай прэм’ер-міністра, які, паводле той жа Канстытуцыі, будзе кіраваць выканаўчым блокам.

Паводле ўсіх прагнозаў, новым кіраўніком урада стане Серж Саргсян. Аднак з такой перспектывай Пашынян не згодны: ён лічыць, што план уладаў можна сарваць. Для гэтага патрэбна, каб на фініш яго паходу 13 красавіка на сталічнай плошчы Свабоды сабраліся сотні тысяч чалавек. Палітык не выключае таксама зацяжнога характару пратэстаў — аналага кіеўскага Майдану.