Асад ужыў хімічную зброю супраць прыгарадаў Дамаска

Паводле інфармацыі медыкаў, не менш за 494 чалавекі загінулі ў часе хімічнай атакі на прыгарады Дамаска Хамурыя, Сакба, Дума, аль-Батна, Муадамія. Ракеты з зарынам абрынуліся на гэтыя бастыёны паўстання каля 3-й гадзіны ранку.



syria.jpg

У мясцовых клініках ляжаць груды целаў з тыповымі вынікамі атручвання нервова-паралітычным газам: бледныя, попельныя твары, няма цялесных пашкоджанняў, пена каля рота.
Сярод пацярпелых — шмат жанчын і дзяцей. На думку аналітыкаў, улады хочуць застрашыць насельніцтва апазіцыйных анклаваў і змусіць яго пакінуць гэтыя раёны. Такім чынам, паўстанцы засталіся б без заплечча.
Афіцыйны Дамаск катэгарычна аспрэчвае інфармацыю пра ўжыццё хімічнай зброі. Паводле афіцыйнага сірыйскага агенцтва САНА, ваенных дзеянняў у прыгарадах Дамаска сёння ўначы не вялося.
nn.by