|
Асама Бен Ладэн. Таіп Эрдаган. Юрген Эльзасер
- Замежжа
- 19-01-2009
Асама Бен Ладэн
|
Тэрарыст нумар адзін атрымаў сімвалічную перамогу над Захадам. У Парыжы пачаўся працэс над Хрысціянам Ганчанскім, былым заўзятым каталіком, які перайшоў у іслам і нават прыняў удзел у
падрыхтоўцы тэракту Аль-Каіды ў Алжыры, у выніку якога загінуў 21 чалавек. Польшча, асабліва каталіцкая частка, у шоку. Як такое магло здарыцца? Ганчанскі, якому зараз 44 гады, нарадзіўся на поўдні
краіны і атрымаў добрую каталіцкую адукацыю.

Суседзі і родзічы, якія, праўда, цяпер адмаўляюцца публічна прызнаваць сябе роднымі Хрысціяна, кажуць, што ён не прапускаў ніводнай імшы ў мясцовым касцёле. Яго трансфармацыя ў ісламіста
пачалася ў нямецкім Дуйсбургу, дзе ён вучыўся на металурга. Кантакты з мясцовая камунай мусульман закончыліся шлюбам з жанчынай арабскага паходжання. У 1986 годзе Ганчанскі прыняў іслам і абраў сабе
новае імя — Ібрагім. Аднак гэтага яму было мала. Хрысціян-Ібрагім паехаў у Саудаўскую Аравію, каб устанавіць сувязь з чачэнскім супрацівам. Да Чачні ён, аднак, так і не дабраўся, затое
аказаўся ў Пакістане, дзе стаў асабістым павераным Асамы (лічаць, што ён выконваў функцыі кур’ера па пастаўках правадыру тэрарыстаў лекаў). З часам яму даверылі больш важныя аперацыі,
кшталту арганізацыя тэракту ў Алжыры. Аднак пазбегнуць пакарання Ганчанскаму не ўдалося: хутка яго злавілі ў парыжскім аэрапорце. Нягледзячы на арышт Ганчанскага, афіцыйная Варшава занепакоена гэтым
выпадкам. Як прызнаў афіцэр польскай разведкі, Ганчанскі — не вычварэнец-адзіночка. У Польшчы ёсць яшчэ палякі, якія прынялі іслам і з’яўляюцца тайнымі агентамі Бен Ладэна.
Таіп Эрдаган
Юрген Эльзасер
Вядомы ў Германіі журналіст левых поглядаў, супрацоўнік газеты «Neue Deutschland» (выданне, блізкае да партыі былых усходненямецкіх камуністаў) — адзін з самых вядомых
змагароў з антысемітызмам — нечакана для ўсіх радыкальна змяніў погляды і абвясціў пра стварэнне групоўкі “Народны фронт супраць фінансавага капіталу. Гэты самы фінансавы
капітал, па словах Юргена, прадстаўлены выключна банкірамі яўрэйскага і англа-амерыканскага паходжання. Гэта яны сёння быццам свядома вядуць атаку на нямецкую эканоміку, развязаўшы ў краіне
эканамічны крызіс. Па Юргену, змагацца з праклятымі супастатамі можна адзіным сродкам — стварыць моцную нацыянальную дзяржаву, якая нацыяналізуе ўвесь фінансавы сектар. Каб дасягнуць мэты,
усе немцы павінны аб’яднацца ў адзіны Народны фронт. Нягледзячы на тое, што аўтар праекту адмаўляецца афіцыйна супрацоўнічаць з неанацыстамі, апошнія ўспрынялі навіну аб заснаванні Фронту на
ўра. Кіраўніцтва самай буйнай у краіне праварадыкальнай партыі Нацыянал-дэмакраты бачыць у ініцыятыве Эльзасера спробу пераадолець дуалізм правых і левых, а берлінская секцыя партыі ўжо прапанавала
Юргену падтрымку. Адначасова рэдактар «Neuen Deutschland» ужо звольніў былога супрацоўніка. Хутчэй за ўсё, ініцыятыва Юргена моцна не паўплывае на палітыку ў ФРГ, аднак сам па сабе
гэты ўчынак заслугоўвае ўвагі як праява тэндэнцыі. Некалькі гадоў таму аб сваіх перакананнях нечакана заявіў іншы культавы нямецкі лявак — Хорст Малер. Ён (былы баявік левай радыкальнай
тэрарыстычнай групоўкі Фракцыя Чырвонай Арміі) пасля амністыі стаў нацыянал-дэмакратам і некалькі разоў быў асуджаны за публічную дэманстрацыю забароненых у краіне фашысцкіх сімвалаў і жэстаў.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: