Аўдыторыя Twitter упала на 1 млн чалавек

Акцыі кампаніі напачатку гандлю 27 ліпеня ўпалі на 20%.

twitter_3.jpg


Інвестары пачалі прадаваць каштоўныя паперы пасля выхаду фінансавай справаздачы сэрвісу - калі стала вядома, што месячная аўдыторыя Twitter у другім квартале ўпала да 335 міліёнаў, — павдамляе Meduza.
Больш за тое, кампанія паведаміла, што ў бліжэйшы час скарачэнне аўдыторыі працягнецца, так як яна актыўна змагаецца са спамам, фэйкавымі акаўнтамі і мовай варажнечы. Акрамя таго, на аўдытрыю можа паўплываць узмацненне еўрапейскага заканадаўства ў частцы канфідэнцыяльнасці прыватнага жыцця.
За дзень да гэтага сваю квартальную справаздачу апублікаваў Facebook. У першыя ж хвіліны пасля публікацыі справаздачы акцыі ўпалі на 24%. Капіталізацыя сацсеткі скарацілася амаль на 150 млрд долараў.