Аўстралійцы знайшлі сваю самую першую падлодку. Пошукі вяліся 14 гадоў

Спецыялісты Нацыянальнага марскога музея Аўстраліі сумесна з фондам Silentwood падчас пошукавай аперацыі ля астравоў Д'юк-оф-Ёрк, якія належаць Папуа-Новай Гвінеі, знайшлі парэшткі дызель-электрычнай падводнай лодкі AE1, гаворыцца ў паведамленні аўстралійскага міністэрства абароны. Гэта быў першы падводны карабель, прыняты на ўзбраенне аўстралійскага флоту. Падлодка была страчана ў верасні 1914 года і пра яе лёс не было вядома да гэтага часу.

padlodka_1.jpg

Падводная лодка AE1 тыпу E была закладзена на аглийской верфі Vickers Armstrong ў брытанскім Бароў-ін-Фернес ў лістападзе 1911 года. На ваду карабель спусцілі ў траўні 1913 года, а ў лютым 1914-га — уключылі ў склад Каралеўскага аўстралійскага флоту разам з аднатыпнай падлодкай AE2. У траўні таго ж года AE1 і AE2 прыбылі ў Сіднэй. Даўжыня падлодак тыпу E складала 55 метраў, а шырыня — 6,9 метра. Падводнае водазмяшчэнне караблёў складала 795 тон. Караблі маглі развіваць хуткасць да 15 вузлоў і апускацца на глыбіню да 60 метраў. У склад экіпажа караблёў ўваходзілі 35 чалавек.
Падводнай лодкай AE1 камандаваў брытанскі лейтэнант-камандар Томас Бізант. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны падлодку ўключылі ў склад Аўстралійскай ваенна-марскіх экспедыцыйных сіл, якія адказвалі за захоп Германскай Новай Гвінеі. У 13 верасня 1914 года AE1 разам з AE2 прымала ўдзел у паспяховым захопе порта Рабаул. На наступны дзень пасля захопу порта падлодка AE1 выйшла з яго на патруляванне раёна ля мыса Газэль, размешчанага прыкладна ў 30 кіламетрах ад Рабаула. Увечары карабель з патруля не вярнуўся.

padlodka_2.jpg

На месца, дзе падлодка вяла патруляванні, былі накіраваныя некалькі надводных караблёў, аднак ім не ўдалося знайсці ніякіх слядоў AE1. Знікненне AE1 стала першай стратай Аўстраліі і першай стратай падлодкі саюзнымі дзяржавамі ў Першай сусветнай вайне. Прычыны страты карабля да гэтага часу невядомыя.
Мэтанакіраваныя пошукі зніклай падлодкі пачаліся толькі ў 2003 годзе. Яны вяліся ў берагоў астравоў Д'юк-оф-Ёрк. З тых часоў у агулам былі праведзены 13 пошукавых аперацый. Парэшткі патанулага карабля былі выяўленыя на глыбіні 300 метраў пошукавым суднам «Фугро Экватар». Міністэрства абароны Аўстраліі не ўдакладніла, ці плануецца падымаць падлодку AE1 на паверхню, і калі могуць быць пачаты работы па абследаванні карабля.

padlodka_3.jpg

У жніўні бягучага года амерыканскія даследнікі абвясцілі пра раскрыццё таямніцы знікнення падводнай лодкі «Х.Л. Ханлі» канфедэратыўных Штатаў Амерыкі, якая знікла ў 1864 годзе. Гэты карабель быў знойдзены толькі ў 1995 годзе і да апошняга часу ўсталяваць прычыну яго затаплення не ўдавалася. Пасля выяўлення і ўздыму «Х.Л. Ханлі» розныя даследнікі меркавалі, што карабель затануў з-за няправільнай працы баластных цыстэрнаў ці нават памылкі экіпажа. Выказвалася меркаванне, што падлодка пагрузілася на дно, а экіпаж, які не здолеў яе падняць, проста задыхнуўся.

У жніўні бягучага года даследнікі з амерыканскага Універсітэта Дзюка абвясцілі, што, на іх думку, прычынай смерці экіпажа стала кантузія лёгкіх. Навукоўцы правялі разлікі і заключылі, што з верагоднасцю 85 адсоткаў экіпаж падводнай лодкі падвергнуўся ўздзеянню ўдарнай хвалі, якая распаўсюдзілася пры падрыве шэставай міны ў насавой частцы карабля. На думку навукоўцаў, ударная хваля прайшла праз некалькі асяроддзяў, губляючы хуткасць і аддаючы ім сваю энергію.
Паводле nplus1.ru