Азербайджан прыгразіў падарваць АЭС у Арменіі
У выпадку абстрэлу стратэгічных аб'ектаў Азербайджана Баку нанясе ракетны ўдар па атамнай электрастанцыі ў Арменіі.
У Мінабароны Азербайджана прыгразілі з высокай дакладнасцю нанесці ракетны ўдар па Мецаморскай АЭС у Арменіі, калі Ерэван абстраляе стратэгічныя аб'екты Азербайджана. Пра гэта ў чацвер, 16 ліпеня, заявіў кіраўнік прэс-службы азербайджанскага Мінабароны палкоўнік Вагіф Дарг’яхлы.
"Армянскі бок не павінен забываць, што найноўшыя ракетныя сістэмы, якія ёсць на ўзбраенні нашага войска, з высокай дакладнасцю здольныя нанесці ўдар па Мецаморскай АЭС, а гэта абернецца для Арменіі велізарнай трагедыяй", — сказаў Дарг’яхлы.
Такім чынам ён пракаментаваў пагрозы армянскага боку нанесці ўдар па Мінгачавірскім вадасховішчы ў Азербайджане. Заява прагучала на фоне абвастрэння на армяна-азербайджанскай мяжы.
Нагадаем, у нядзелю, 12 ліпеня, на азербайджана-армянскай мяжы распачаліся баявыя дзеянні. Азербайджан абвінаваціў падраздзяленні армянскіх вайскоўцаў у артылерыйскім абстрэле, каб захапіць памежнуя тэрыторыі.
Паводле korrespondent.net