Азербайджан: Нашы горы не пройдуць

Кожны, напэўна, чуў пра тое, што Арменія патрабавала ўвесці супраць Баку санкцыі за парушэнне правіл «Еўрабачання». Падчас працэдуры галасавання ў Азербайджане з экранаў было дзіўным чынам прыбрана прозвішча армянскіх удзельнікаў конкурсу. Аднак на самой справе выкарыстанне музычнага конкурсу ў палітычных мэтах армянамі і азербайджанцамі пачаліся значна раней. Яшчэ да пачатку конкурсу журналістам дэманстраваліся прэзентацыйныя ролікі кожнай краіны. Праглядзеўшы ролік Арменіі, азербайджанскі журналіст узняў гвалт. Ён пабачыў у роліку манумент «Мы — нашы горы».

Кожны, напэўна, чуў пра тое, што Арменія патрабавала ўвесці супраць Баку санкцыі за парушэнне правіл «Еўрабачання». Падчас працэдуры галасавання ў Азербайджане з экранаў было дзіўным чынам прыбрана прозвішча армянскіх удзельнікаў конкурсу. Аднак на самой справе выкарыстанне музычнага конкурсу ў палітычных мэтах армянамі і азербайджанцамі пачаліся значна раней. Яшчэ да пачатку конкурсу журналістам дэманстраваліся прэзентацыйныя ролікі кожнай краіны. Праглядзеўшы ролік Арменіі, азербайджанскі журналіст узняў гвалт. Ён пабачыў у роліку манумент «Мы — нашы горы». Справа ў тым, што знаходзіцца помнік на тэрыторыі Нагорнага Карабаху, які фармальна ёсць тэрыторыяй Азербайджану. У Баку пачалася сапраўдная грамадзянская кампанія за тое, каб армяне ролік перарабілі. Арганізатары «Еўрабачання» пагадзіліся. У роліку, які дэманстраваўся падчас конкурсу, згаданага помніка не было. Хаця проста так армяне не здаліся. Журналісты, якія ў прымам эфіры абвяшчалі вынікі галасавання ў Арменіі, стаялі на фоне выявы помніка «Мы — нашы горы»
Па матэрыялах day.az (Азербайджан)