Азербайджан. Падручнік для ўсіх цюркаў
Ганіра Пашаева, дэпутат азербайджанскага парламента, прапанавала стварыць адзіны падручнік гісторыі для школьнікаў цюркамоўных краін. «Калі гэта адбудзецца, то ў насельніцтва цюркамоўных дзяржаў (Турцыя, Азербайджан, Казахстан, Узбекістан, Туркменія) адчуванне духоўнага адзінства стане больш моцным, узрасце жаданне да інтэграцыі», — сказала азербайджанскі дэпутат. Спадарыня Пашаева таксама марыць пра стварэнне агульнага тэлевізійнага канала для згаданых краін.
Ганіра Пашаева, дэпутат азербайджанскага парламента, прапанавала стварыць адзіны падручнік гісторыі для школьнікаў цюркамоўных краін. «Калі гэта адбудзецца, то ў насельніцтва цюркамоўных
дзяржаў (Турцыя, Азербайджан, Казахстан, Узбекістан, Туркменія) адчуванне духоўнага адзінства стане больш моцным, узрасце жаданне да інтэграцыі», — сказала азербайджанскі дэпутат.
Спадарыня Пашаева таксама марыць пра стварэнне агульнага тэлевізійнага канала для згаданых краін. Паколькі Пашаева належыць да фракцыі прапрэзідэнцкай партыі, магчыма, што праект прайшоў узгадненне ў
Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, і прадмет «Гісторыя цюркамоўных дзяржаў» сапраўды ў хуткім часе з’явіцца, прынамсі, у школьнай праграме азербайджанскіх школ.
Па матэрыялах «Тренд» (Азербайджан)