Азербайджан. Тэст на любоў да радзімы

Раўшан Насірлі, грамадзянін Азербайджана, прыйшоў на азербайджанскую секцыю «Радыё Свабода» і распавёў пра абсалютна вар’яцкі выпадак, які з ім здарыўся. Яго запрасілі ў Міністэрства нацыянальнай бяспекі і прымусілі ў пісьмовай форме растлумачыць, чаму на конкурсе «Еўрабачанне» ён прагаласаваў за армянскага выканаўца. Галасаванне, хто не ведае, на гэтым конкурсе праводзіцца праз SMS. Пры гэтым, як сцвярджае Раўшан, агенты спецслужб аказвалі на яго псіхалагічны ціск.

Раўшан Насірлі, грамадзянін Азербайджана, прыйшоў на азербайджанскую секцыю «Радыё Свабода» і распавёў пра абсалютна вар’яцкі выпадак, які з ім здарыўся. Яго запрасілі ў Міністэрства нацыянальнай бяспекі і прымусілі ў пісьмовай форме растлумачыць, чаму на конкурсе «Еўрабачанне» ён прагаласаваў за армянскага выканаўца. Галасаванне, хто не ведае, на гэтым конкурсе праводзіцца праз SMS. Пры гэтым, як сцвярджае Раўшан, агенты спецслужб аказвалі на яго псіхалагічны ціск. Па словах чэкістаў, галасаванне на «Еўрабачанні» — гэта пытанне нацыянальнай бяспекі. Усяго ў Азербайджане за армянскіх музыкаў, калі верыць статыстыцы «Еўрабачання», галасавала 43 чалавека. Думаецца, усіх напаткаў той жа лёс, што і Раўшана.
Па матэрыялах «Панарамы» (Арменія)