Бішкек — сталіца цюркаў
Менавіта такое рашэнне прыняў саміт лідэраў цюркамоўных краін, які адбыўся ў Стамбуле. У ім прынялі ўдзел лідэры Турцыі, Казахстану, Азербайджану, Туркменіі і Узбекістану. Яны дамовіліся наконт стварэння сакратарыяту аб’яднання, якое будзе знаходзіцца ў кіргізскай сталіцы. Аднак, на думку аналітыкаў, гэта хутчэй знак тармажэння працэсаў цюркскай інтэграцыі. Справа ў тым, што Турцыя сёння знаходзіцца ў ідэйным ступары. Пасля правалу планаў уваходжання ў ЕС, кіраўніцтва краны думае над новай геапалітычнай дактрынай.
Менавіта такое рашэнне прыняў саміт лідэраў цюркамоўных краін, які адбыўся ў Стамбуле. У ім прынялі ўдзел лідэры Турцыі, Казахстану, Азербайджану, Туркменіі і Узбекістану. Яны дамовіліся наконт
стварэння сакратарыяту аб’яднання, якое будзе знаходзіцца ў кіргізскай сталіцы. Аднак, на думку аналітыкаў, гэта хутчэй знак тармажэння працэсаў цюркскай інтэграцыі. Справа ў тым, што Турцыя
сёння знаходзіцца ў ідэйным ступары. Пасля правалу планаў уваходжання ў ЕС, кіраўніцтва краны думае над новай геапалітычнай дактрынай. Такой дактрынай мог стаць панцюркізм — ідэя
аб’яднання цюркскіх нацый пад турэцкім дахам. З іншага боку, Анкары вельмі цяжка навязаць такую ўстаноўку ўсім цюркамоўным дзяржавам. Галоўная праблема — Казахстан, які звязаны з
Расіяй і Арменіяй. Апошняя, як вядома, канфліктуе з-за Паўночнага Карабаху з цюркскім Азербайджанам. Не вельмі сяброўскім учынкам назвалі туркі стварэнне Мытнага саюзу Казахстану, Расіі і Беларусі.
Пасля гэтага імпарт турэцкіх тавараў у Казахстан падаражэў на 300 працэнтаў. У гэтай сувязі некаторыя жартаўнікі нават кажуць, што адзіны шанец для Турцыі захаваць ідэю панцюркізму — таксама
ўступіць у Мытны саюз. Адным словам, пакуль інтэграцыя цюркаў тармозіцца. Таму сталіцай і стаў Бішкек, які, з улікам сваіх рэсурсаў і складанай сітуацыі ўнутры краіны, на глабальныя працэсы ўплываць
не можа.
Па матэрыялах сайтаў Сярэдняй Азіі