Байдэн: Будучыня будзе за тымі, хто шануе чалавечую годнасць
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн завяршыў сваё больш чым 30-хвіліннае выступленне перад Генеральнай асамблеяй ААН аптымістычным заклікам да сусветнай супольнасці згуртавацца для пабудовы «лепшай будучыні». Падчас выступлення ён прыгадаў і Беларусь.
![d6bd9581_7154_49d2_935a_c74217bcd987.jpg d6bd9581_7154_49d2_935a_c74217bcd987.jpg](/img/v1/images/d6bd9581_7154_49d2_935a_c74217bcd987.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Аўтарытарызм сцвярджае, што ў свеце скончана з дэмакратыяй. Але яны памыляюцца. Будучыня будзе за тымі, хто шануе чалавечую годнасць, а не за тымі, хто топча яе. Будучыня належыць тым, хто раскрывае патэнцыял свайго народа, а не тым, хто яго душыць», — заявіў прэзідэнт ЗША.
Байдэн сказаў, што дэмакратыя жыве ў мірных пратэстоўцах, праваабаронцах, журналістах, жанчынах, якія змагаюцца за свабоду ў такіх краінах, як Беларусь, Замбія, Сірыя і Куба.