Баевікі "Ісламскай дзяржавы" пакаралі смерцю ў Іраку мясцовую журналістку і яе бацьку
Баевікі тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава" расстралялі ў іракскім горадзе Масул карэспандэнта мясцовай газеты і яе бацьку.
![1418921846_8336.jpg 1418921846_8336.jpg](/img/v1/news/full/1418921846_8336.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта паведамляе тэлеканал "Ас-Сумарыя" са спасылкай на прадстаўніка паліцыі правінцыі, піша "Слон".
Гэтая журналістка працавала карэспандэнтам аддзела навін у газеце, што выдаецца саветам правінцыі Найнава. Яе бацька распаўсюджваў гэтую газету ў Масуле — адміністрацыйным цэнтры правінцыі. Разам з дачкой ён знаходзіўся ў палоне ў баевікоў з лютага.
Групоўку "Ісламская дзяржава" ААН прызнала тэрарыстычнай. ІД узяла пад кантроль частку тэрыторыі Сірыі і Іраку, усталяваўшы там халіфат з шарыяцкай формай праўлення.