Баксёрка не можа вярнуцца ў Іран з-за бою ў шортах
Да таго ж спартсменку трэніраваў мужчына, які не з'яўляецца яе сваяком. Зараз яе пагражаюць арыштаваць.
![e8b997f555354182837208760faba64c.jpg e8b997f555354182837208760faba64c.jpg](/img/v1/images/e8b997f555354182837208760faba64c.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Іранская баксёрка Садаф Хадэм, якая стала першай жанчынай сваёй краіны, якая выступіла на афіцыйных спаборніцтвах па боксе, адмовілася вяртацца з Францыі, дзе адбываўся бой, у Іран з-за выданага ордэру на яе арышт.
24-гадовая Хадэм перамагла францужанку Ану Шовэн у аматарскім двубоі ў суботу. На гэтым тыдні яна планавала выляцець у Тэгеран са сваім французска-іранскім трэнерам. Аднак на радзіме яе абвінавацілі ў парушэнні мусульманскага дрэс-кода, так як на спаборніцтвах яна выступала ў цішотцы і шортах. Афіцыйныя асобы Ірана пакуль не пацвердзілі наяўнасць ордэру на арышт.
"Я была не ў хіджабе, мяне трэніраваў мужчына — некаторыя людзі кепска глядзяць на гэта", — дадала Хадэм
Паводле belaruspartisan.by