Балсанару выйграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі
У Бразіліі завяршыўся другі тур выбараў прэзідэнта. Жаір Балсанару набірае каля 56 працэнтаў галасоў, яго супернік Фернанду Адад — 44 працэнты.

Жаір Балсанару
Ультраправы
кандыдат Жаір Балсанару выйграў другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Бразіліі,
паведаміў у панядзелак, 29 кастрычніка, Вярхоўны выбарчы суд краіны.
Па выніках падліку амаль 100 працэнтаў галасоў Балсанару набірае 55,13 працэнты, яго супернік, кандыдат ад левай Партыі працаўнікоў Фернанду Адад — 44,87 працэнта. Канчатковыя вынікі стануць вядомыя пазней.
"Мы зменім лёс Бразіліі разам", — абвясціў у той жа дзень Балсанару.
Чытайце таксама:
Жырыноўскі з тропікаў
Падчас перадвыбарчай кампаніі ён пазіцыянаваў сябе як антысістэмны пратэстны кандыдат, выкарыстаў гамафобную і расісцкую перадвыбарчую рыторыку, а таксама выступаў за вяртанне смяротнага пакарання.
Паводле www.dw.com